Хяранг-вячоркі! 24-га лютага ў 19:00 у былым Палацы Культуры на Матусевіча 20 адбудзецца доўгачаканы, драйвовы, файны, найноўшы для танцораў ліндзі-хопа конкурс.
Калі вы марыце патрапіць ў адзін з найлепшых сусветных летнікаў па ліндзі, не страцьце такую магчымасць! У вас есць шанец стаць уладальнікам бясплатнага тыдневага паса на танцавальныя вечарыны. А гэта 7 канцэртаў жывога шыкоўнага джазу ў Швецыі!
Што патрэбна зрабіць? Паставіць любы парны нумар, які будзе, так ці інакш, звязаны з ліндзі. Галоўнае, каб ў пастаноўцы паўдзельнічалі 2 чалавекі. Прызоў таксама будзе два. Пол, узрост, вопыт у танцах – усе гэта няважна. Выбіраць пераможцаў будуць гледачы.
Акрамя спаборніцтваў, вас чакаюць цікавыя расповеды аб Херагаўскім жыцці ад тых, хто ўжо спазнаў шведскі танцавальны сусвет.
Прыводзьце сяброў! Будзе цікава усім: і удзельнікам, і гледачам!
Падрабязнасці і навіны тут